• Photo: Maksym Kudymets
    Перад вамі – фотапраект, што распавядае пра найноўшую гісторыю Украіны. Гісторыя, якую мы паказваем, ахоплівае перыяд ад лістапада 2013, пачатку Рэвалюцыі Годнасці, і да сёння.
  • Украінская дзяржаўнасць налічвае больш за тысячу гадоў – украінцы вядуць адлік з сярэднявечнай Кіеўскай Русі. На працягу стагоддзяў украінцы імкнуліся да сваёй ўласнай дзяржавы, пачынаючы войны і падымаючы паўстанні, калі ў той час больш моцныя суседзі яе захоплівалі.
  • Photo: H. Pshenychny Central State CinePhotoPhono Archive of Ukraine
    З сярэдзіны XVII стагоддзя Масковіяй авалодала маніякальная ідэя любой цаной забраць украінцаў з еўрапейскай прасторы і далучыць да сваёй імперыі. Тры стагоддзі, аж да падзення апошняй імперыі маскавітаў – Савецкай – ім гэта ўдавалася.
  • Photo: Yurko Dyachyshyn
    Таму з 1991 года, пераадольваючы праблемы постсавецкай эканомікі і пасіўнасць посткамуністычных чыноўнікаў, украінцы хацелі вяртання ў еўрапейскі свет.

Интро

  • Photo: AP
    У 2011 годзе тагачасны Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч абвясціў пра падтрымку еўрапейскага выбару ўкраінскага народа і гатоўнасць інтэгравацца ў еўрапейскія структуры. Важным крокам на шляху інтэграцыі стала падпісанне Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам, якое рыхтавалася з 2007 года. Інтэграцыю з ЕС падтрымала большая частка насельніцтва Украіны. Адзінай дзяржавай, якая выказала незадаволенасць знешнім вектарам Украіны, стала Расійская Федэрацыя.
  • Photo: Sergei Karpukhin, REUTERS
    Яна пачала ціснуць на тагачаснае кіраўніцтва Украіны, каб выключыць падпісанне Пагаднення. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін спрабаваў шантажом і подкупам прымусіць Віктара Януковіча адмовіцца ад еўрапейскай будучыні Украіны. Бо з XVII стагоддзя расейцы лічаць, што Украіна – гэта зона іх геапалітычных інтарэсаў, так званы рускі свет. Нават на працягу ХХ стагоддзя расейскія ўлады неаднаразова паказвалі свету свае злыя намеры датычна Украіны – знішчэнне Украінскай Народнай Рэспублікі ў 1920 годзе, штучны Галадамор, які адабраў жыцці 6 мільёнаў украінцаў у 1932-1933 гадах, «Расстралянае Адраджэнне» – знішчэнне ўкраінскай інтэлігенцыі ў 1936-38 гадах.
  • Photo: Sergei Grits, AP
    У лістападзе 2013 года, за некалькі дзён да падпісання Пагаднення, Януковіч, паддаўшыся ўмяшанню і неразумнаму ціску Расіі, аб'яўляе аб адкладзе падпісання Пагаднення. Гэта выклікала абурэнне людзей – грамадзяне Украіны ўспрынялі гэты крок як падман. Аналагічна ўспрынялі гэтае рашэнне і лідары еўрапейскіх краін.
  • Photo: Ryan Anderson/Flickr/Creative Commons
    21 лістапада 2013, спачатку ў Кіеве, а затым і ў іншых гарадах Украіны пачаліся масавыя мітынгі, якія атрымалі назву «Еўрамайдан». Назва пайшла ад галоўнай плошчы сталіцы – Майдана Незалежнасці, дзе папярэдне праходзілі «Рэвалюцыя на граніце» ў 1990 годзе, якая дала штуршок да атрымання Украінай незалежнасці, і «Аранжавая рэвалюцыя» ў 2004 годзе, якая не дала Віктару Януковічу сфальсіфікаваць вынікі прэзідэнцкіх выбараў.
  • Photo: Oleksandr Piliugin
    Грамадзяне выходзілі на вуліцы і плошчы з патрабаваннем Прэзідэнту – падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі 29 лістапада на саміце «Украіна – ЕС», як гэта і планавалася.
  • Photo: Konstantin Chernichkin
    Рухавіком мірных пратэстаў сталі маладыя ўкраінцы і інтэлігенцыя – журналісты, культурныя і грамадскія дзеячы. Аднак на шматлюдныя мітынгі выходзілі ўсе пласты насельніцтва – рух па Украіне ў ЕС стаў нацыянальным.
  • Photo: Petro Zadorozhnyy
    На фоне дзеянняў улады – карупцыі, «кумаўства» і садзейнічання бандытам – падпісанне Асацыяцыі грамадзяне расцэньвалі як шанец на змену сітуацыі. Менавіта таму адмова ад еўрапейскай інтэграцыі многімі была ўспрынятая як страта апошняга шанцу на мадэрнізацыю краіны.
  • Photo: AFP/tsn.ua
    Ноччу 30 лістапада спецатрады міліцыі жорстка разагналі мірную акцыю студэнтаў на кіеўскім Майдане Незалежнасці.
  • Photo: REUTERS
    У выніку незаконнага прымянення сілы дзясяткі людзей трапілі ў бальніцы. Міліцыя ўсю ноч шукала пратэстуючых у цэнтры горада і забірала іх у міліцэйскія ўчасткі.
  • Photo: Sergei Chuzavkov, AP
    Падобны падыход да разгону грамадзянскіх акцый ужо шмат гадоў практыкуецца ў Расіі. Аднак гэта быў першы такі выпадак ва Украіне, таму ён адразу радыкалізаваў грамадства.
  • Photo: Volodymyr Shuvayev, AFP
    І ўжо праз некалькі месяцаў украінцы пачнуць знаходзіць у сацыяльных сетках на старонках расейскіх вайскоўцаў і паліцэйскіх фатаграфіі, на якіх расійскія сілавікі – у форме ўкраінскай міліцыі і спецназа.
  • Photo: Maks Trebuhov
    Параненыя на Майдане Незалежнасці людзі, гнаныя міліцыяй, знайшлі прытулак у Міхайлаўскім манастыры Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата. Царква дала магчымасць пратэстоўцам схавацца, адпачыць і атрымаць першую медыцынскую дапамогу.
  • Photo: Mstyslav Chernov
    Увечары 30 лістапада на плошчы перад манастыром сабраўся стыхійны мітынг з удзелам каля 25 тысяч чалавек, абураных дзеяннямі ўлады.
  • Photo: Lazlo Belichay, EPA
    На тэрыторыі сабора ствараецца аб'яднанне пратэстоўцаў. Звычайныя грамадзяне пачынаюць прыносіць цёплыя рэчы, прадукты, грошы.

Лістапад

  • Photo: Kostiantyn Chernichkin
    1 снежня 2013 больш за мільён украінцаў выйшлі ў Кіеве на марш пратэсту з патрабаваннем пакараць вінаватых у збіцці студэнтаў і вярнуцца на шлях інтэграцыі з Еўропай. Такія ж маршы і мітынгі прайшлі і ў дзясятках іншых гарадоў Украіны.
  • Photo: Natalia Kravchuk
    На мітынгах грамадзяне патрабавалі адстаўкі ўрада, пакарання міністра ўнутраных спраў Віталя Захарчанкі і непасрэдных выканаўцаў злачыннага загаду. Гэты і наступныя мітынгі сталі называць на старажытнаўкраінскі манер – «веча».
  • Photo: Maksym Balandiukh
    Свет звярнуў увагу на ўкраінскі пратэст, а галоўныя сусветныя СМІ распавялі аб збіцці і Маршы мільёна. У той жа час расійскія тэлеканалы ажыццяўлялі тое, што пасля атрымае назву «крамлёўская прапаганда» – сюжэты распавядалі пра «некалькі невялікіх груп пратэстуючых» і «фашыстаў» у цэнтры Кіева.
  • Photo: Sergei Chuzavkov, AP
    Аднак Пуцін працягвае «пераконваць» Януковіча ў правільнасці яго дзеянняў, прапаноўваючы крэдыт на 3 мільярды долараў і іншыя эканамічныя прэферэнцыі. Расія ўсё яшчэ не хоча прызнаваць, што супраць яе саюзніка-марыянеткі выступае ўсё больш грамадзян Украіны.
  • Photo: GLEB GARANICH, REUTERS
    У Кіеве на Майдане Незалежнасці 1 снежня пачалася ўзвядзенне намётавага мястэчка. Аб'яўлены пачатак бестэрміновага мірнага пратэсту да поўнага выканання ўмоў Еўрамайдану.
  • Photo: Sergey Supinsky, AFP
    На Майдане Незалежнасці з'яўляюцца свае кухні, сцэна, інфармацыйныя пункты, медыцынскія пункты, прыбіральні, ахова і нават універсітэт. Усё гэта адбываецца дзякуючы самаарганізацыі грамадзян, спантанна, без чыіх-небудзь указанняў «зверху».
  • Photo: Markiyan Matsekh
    Падобныя пратэсты пачаліся і ў многіх рэгіёнах Украіны. У дзясятках гарадоў расстаўляюць намётавыя мястэчкі, праводзяць рэгулярныя мітынгі і збіраюць рэчы і прадукты для падтрымкі пратэстуючых у Кіеве. У падтрымку Еўрамайдану праходзяць культурныя акцыі і маршы ў многіх краінах свету.
  • Photo: Volodymyr Shuvayev, AFP
    Прэзідэнт Віктар Януковіч адхіляе ўсе патрабаванні і адмаўляецца ад дыялогу з прысутнымі. Нягледзячы на публічныя абавязацельствы паважаць права на мірны пратэст, у ноч з 10 на 11 снежня ўлада спрабуе знішчыць намётавы гарадок у цэнтры Кіева.
  • Photo: Maksym Balandiukh
    У атацы на пратэстуючых былі задзейнічаныя сотні праваахоўнікаў, у тым ліку і аддзелы спецыяльнага прызначэння. Аднак на абарону Майдана выйшлі тысячы кіяўлян, ноччу пры тэмпературы -10°С прыехалі ў цэнтр горада. Грамадзяне стрымалі ўласнымі целамі доступ да Майдана і не дазволілі разбурыць намётавы гарадок.
  • Photo: Mykhaylo Petiakh
    Назаўтра пратэстоўцы запатрабавалі адстаўкі Прэзідэнта Януковіча.
  • Photo: Brendan Hoffman, Getty images
    Еўрамайдан выстаяў і стаў тэрыторыяй свабоды ў дзяржаве, дзе Прэзідэнт Януковіч і яго каманда ўсталёўвалі свае «парадкі». Цэнтр Кіева ператвараецца ў казацкую Запарожскую Сеч – супольнасць свабодных і гордых людзей.
  • Photo: Petro Zadorozhnyy
    Стаўленне ўлады да грамадзян толькі павялічвае колькасць прыхільнікаў Еўрамайдану. Дзясяткі тысяч валанцёраў пачалі падтрымліваць Майдан, перадаючы лекі, прадукты харчавання, грошы.
  • Photo: Vladyslav Musienko
    Каб дыскрэдытаваць народны пратэст, улады пачалі арганізоўваць акцыі супраць Майдана. На так званы Антымайдан удзельнікаў збіралі за грошы ці прымушалі, пагражаючы звальненнем з працы, у прыватнасці, дзяржслужачых. Акрамя неабароненых слаёў насельніцтва, на «Антымайдан» прывозілі і спартыўных бандытаў – так званых цітушак – для правакавання боек.

Снежань

  • Photo: YURI KOCHETKOV, EPA
    Пасля страты саюзнікаў у Еўропе і аўтарытэту сярод суграмадзян, Прэзідэнт Януковіч актыўна ідзе на збліжэнне з Расіяй. Ва Украіне па расійскім узоры пачынаецца наступ на грамадзянскія свабоды.
  • Photo: Maks LEVIN, LB
    16 студзеня 2014 года надыходзіць паваротны момант. Вярхоўная Рада незаконным спосабам прыняла законы, якія істотна абмяжоўваюць свабоду слова, сходаў, дзейнасць незалежных грамадскіх арганізацый. Дэпутаты фактычна паставілі па-за законам любыя спробы данесці альтэрнатыўную пазіцыю, уводзячы цэнзуру Інтэрнэту, абавязковую рэгістрацыю сайтаў, продаж сім-картак толькі па пашпарце.
  • Photo: ZN.UA
    Гэтыя «дыктатарскія законы» былі прынятыя дзякуючы прапрэзідэнцкай большасці – Партыі рэгіёнаў і Камуністычнай партыі, большасць дэпутатаў якіх нават не чыталі законы, за якія галасавалі.
  • Photo: Kudymets Maksym
    Ва Украіне пачынаюцца выкраданні і збіцці грамадскіх актывістаў. У Кіеў з іншых рэгіёнаў звозяць бандытаў, якія пачынаюць тэрор на вуліцах – спальваюць аўтамабілі, збіваюць людзей, запалохваюць і г.д. У супрацьдзеянне гэтаму грамадзяне арганізуюцца, у тым ліку і ў супольнасць «Аўтамайдан», – для абароны горада ад праўладнага крыміналітэту.

    Студзень

    • Photo: Maks Levin
      18 лютага 2014 года пратэстоўцы арганізавалі мірнае шэсце пад сцены парламента з патрабаваннем адмены «дыктатарскіх законаў». Аднак улада ў каторы раз адмаўляецца слухаць грамадзян.
    • Photo: Vladyslav Musienko
      <Нягледзячы на абяцанне ўладаў забяспечыць бяспеку пратэстоўцаў, некалькі сотняў узброеных бандытаў сумесна з міліцыяй нападаюць на дэманстрацыю. Гэтым нападам пачынаюцца крывавыя тры дні Еўрамайдану.!--:-->
    • Photo: REUTERS, Stringer
      Улада прымяняе цяжкую бранятэхніку, снайпераў і ўзброеных бандытаў і пачынае штурм Майдана.
    • Photo: Alexander Sherbakov, AP
      Больш за сотню чалавек загінулі, тысячы атрымалі раненні.
    • Photo: Yurko Dyachyshyn
      Крывавы штурм Майдана ускалыхнуў рэгіёны Украіны.
    • Photo: Yurko Dyachyshyn
      Паколькі ўлада ігнаравала патрабаванні пратэстоўцаў, грамадзяне ў рэгіёнах захопліваюць памяшканні абласных органаў улады.
    • Photo: Palamarchuk Pavlo
      Міліцыя пакідае ўчасткі і самаўхіляецца. Для барацьбы з крымінальнымі бандамі створаныя грамадскія варты, якія ажыццяўлялі патруляванне гарадоў.
    • Photo: YouTube screenshots
      Прэзідэнт Януковіч цалкам губляе кантроль над сітуацыяй у сталіцы, у заходніх, цэнтральных і паўднёвых рэгіёнах краіны. У ноч з 21 на 22 лютага 2014 года Віктар Януковіч пакідае Кіеў і з'язджае ў Харкаў, дзе пры падтрымцы Расіі спрабуе зладзіць у Харкаве з'езд для аддзялення ўсходніх рэгіёнаў ад Украіны. Аднак гэты план праваліўся.
    • Photo: Konstantin Chernichkin, REUTERS
      Януковіч і большасць членаў яго ўрада, узяўшы нарабаваныя каштоўнасці, бягуць у Расію. Згодна з Канстытуцыяй Украіны, уцякач быў пазбаўлены пасады ў сувязі з немагчымасцю выконваць абавязкі Прэзідэнта. Да абрання новага кіраўніка дзяржавы абавязкі Прэзідэнта выконвае старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў. Створаны новы Ўрад на чале з Арсеніем Яцанюком.
    • Photo: Yurko Dyachyshyn
      Пасля ўцёкаў былых кіраўнікоў украінцы даведаюцца аб шматлікіх фактах велізарных злоўжыванняў і карупцыі. Шырокая грамадскасць атрымлівае магчымасць убачыць прыватныя памяшканні Прэзідэнта, генеральнага пракурора і іншых служачых, якія, паводле афіцыйнай інфармацыі, не мелі ніякага бізнэсу і не маглі атрымаць вялікія даходы.
    • Photo: Brendan Hoffman, Europress
      Усяго, паводле дадзеных Генеральнай пракуратуры, Віктар Януковіч скраў з дзяржаўнага бюджэту больш за 100 мільярдаў долараў.
    • Photo: Lazlo Beliczay, EPA
      Украіна заплаціла высокую цану за вызваленне ад дыктатуры і свой цывілізацыйны выбар – быць часткай Еўропы.
    • Photo: Baz Ratner, Reuters
      У час пратэстаў, пачынаючы з лістапада 2013 і да лютага 2014 года, якія атрымалі назву «Рэвалюцыя Годнасці», загінула больш за 100 чалавек. Акрамя ўкраінцаў, ахвярамі рэжыму Януковіча сталі беларусы, армяне і грузіны.
    • Photo: Vladyslav Musienko
      Усе яны ўвайшлі ў мемарыял пакутнікаў за ўкраінскую незалежнасць – у Нябесную сотню.
    • Photo: Yurko Dyachyshyn
      Адразу пасля звяржэння рэжыму Януковіча пачалося аднаўленне мірнага жыцця і меры па стабілізацыі эканомікі. Ключавой задачай стала правядзенне выбараў Прэзідэнта 25 мая, каб дзяржава атрымала новага легітымнага кіраўніка.
    • Photo: Vladyslav Musienko
      Пакуль у сталіцы аднаўлялі працу міліцыі, яе абавязкі часткова выконвала «Самаабарона Майдана». Яны ўзялі пад ахову, у прыватнасці, будынкі міністэрстваў, Вярхоўнай рады, пасольстваў замежных дзяржаў.
    • Photo: Volodymyr Hontar, UNIAN
      Новы ўрад адразу актыўна аднаўляе курс на інтэграцыю з Еўропай.

    Люты

    • Photo: Ivan Sekretarev, AP
      Калі становіцца ясна, што спроба подкупу ўкраінскай улады пацярпела паразу, а новая ўлада імкнецца ў Еўропу, кіраўніцтва Расіі звяртаецца да прамой ваеннай агрэсіі.
    • Photo: Sean Gallup, GETTY
      Выкарыстоўваючы наяўнасць уласных узброеных сіл у складзе Чарнаморскага флоту на тэрыторыі Крымскага паўвострава, Расія захоплівае дзяржаўныя ўстановы, ваенныя часткі і важныя аб'екты інфраструктуры. Флот у Крыме Расія атрымала ў спадчыну ад СССР. Яго размяшчэнне на тэрыторыі Украіны было прадугледжана на абмежаваны тэрмін міждзяржаўнымі дамовамі.
    • Photo: ANTON PEDKO, EPA
      <Сваёй агрэсіяй Расія парушае ўсе міжнародныя і міждзяржаўныя пагадненні, у якіх прызнавала існуючыя межы і гарантавала тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Напрыклад, «Будапешцкі мемарандум», падпісаны ў 1994 годзе. Аднак гэта быў толькі пачатак «уласнай гульні» расійскага прэзідэнта Пуціна.!--:-->
    • Photo: VIKTOR DRACHEV, AFP
      У Аўтаномнай рэспубліцы Крым, неад'емнай тэрыторыі Украіны, расейскія вайскоўцы і самаабвешчаная марыянеткавая ўлада арганізуюць «рэферэндум» за далучэнне да Расіі. Адразу на наступны дзень Расія прызнае вынікі гэтага псеўдарэферэндуму і праводзіць у Крамлі «прыняцце новых зямель» у стылі Савецкага Саюза.
    • Photo: Ivan Sekretarev, AP
      На Крымскім паўвостраве акупацыйная ўлада пачынае прыгнёт украінцаў і кырымлы (крымскіх татараў). Патрыятычна настроеных грамадзян запалохваюць і выкрадаюць – некаторых атрымоўваецца адшукаць ужо мёртвымі.
    • Photo: Sergei Grits, AP
      Міжнародная супольнасць асуджае дзеянні Расіі і ўжывае эканамічныя санкцыі. Генеральная асамблея ААН сотняй галасоў «за» прызнае Крым часткай Украіны. «Супраць» – толькі Расійская Федэрацыя і яе «духоўныя саюзнікі» – Арменія, Беларусь, Балівія, Куба, КНДР, Нікарагуа, Судан, Сірыя, Зімбабвэ, Венесуэла.
    • Photo: Artur Shvarts, EPA
      Пасля захопу Крыма на паўвостраве пачаўся наступ на правы крымскататарскага народа, які не ўспрыняў акупацыю, бо ў іх фактычна другі раз за сто гадоў адбіраюць радзіму. Папярэднім дыктатарам, які забраў Крым у кырымлы і выселіў ў Сярэднюю Азію, быў Іосіф Сталін.
    • Photo: Alexander Polegenko, AP Photo
      У Крыме пачынаюцца выкраданні і забойствы з-за нацыянальнасці або публічна выказаныя апазіцыйныя погляды. Распаўсюджанай практыкай становяцца беспадстаўныя ператрусы, у тым ліку мусульманскіх рэлігійных арганізацый і затрыманьні людзей. Кырымлы спачатку забараняюць ушанаваць гадавіну дэпартацыі свайго народа, а калі, нарэшце, дазваляюць, то пад наглядам атрадаў міліцыі і ваеннай тэхнікі.
    • Photo: Reuters, stringer
      Лідарам крымскіх татар – Мустафе Джамілеву і Рафату Чубараву – расійская ўлада забараняе ўезд у Крым. У Сімферопалі блакуюць дзейнасць Меджліса крымскататарскага народа.
    • Photo: Lyseyko Markiyan
      З прычыны акупацыі з Крыма выехала на мацерыковую Украіну больш за 19 тысяч чалавек.

    Сакавік

    • Photo: REUTERS
      Пасля акупацыі Крыма расейскія ўлады распачалі спробу дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне і аддзяліць 8 абласцей – траціну ад агульнай колькасці.
    • Photo: YANNIS BEHRAKIS, REUTERS
      Увесну 2014 расійскія дыверсанты адкрыта пачынаюць сваю «працу» на поўдні і ўсходзе Украіны.
    • Photo: Roman PELIPEY, EPA
      Для ажыццяўлення правакацый яны прыцягваюць немаёмных і неадукаваных людзей, якімі прасцей маніпуляваць.
    • Photo: VIKTOR DRACHEV, AFP
      У Луганскую і Данецкую вобласці па «крымскім сцэнары» заходзяць спецпадраздзяленні расійскай арміі.
    • Photo: MARKO DJURICA, Reuters
      Расейцы захопліваюць шэраг адміністрацыйных памяшканняў і раздаюць зброю бандытам, якіх некалькі гадоў фінансава падтрымлівала Расія.
    • Photo: Vk mikaronkainen
      Адначасова ў 6 абласцях поўдня і усходу Украіны, для якіх разам з Данецкай і Луганскай абласцямі рускія прыдумалі абразлівую назву «Наваросія», масава завезеныя з Расіі правакатары арганізоўваюць беспарадкі.
    • Photo: Sergei Poliakov, AP
      У Адэсе такія сепаратысцкія хваляванні завяршаюцца трагедыяй, у якой гіне больш за 40 сепаратыстаў і прыхільнікаў Расіі.
    • Photo: Олександр Прилепа УНІАН
      Аднак у Харкаўскай, Днепрапятроўскай, Запарожскай, Херсонскай, Мікалаеўскай і Адэскай абласцях не было прамой расійскай агрэсіі і ўмяшання войскаў, таму сепаратысцкія праявы былі хутка нейтралізаваныя – часта самімі ж мясцовымі жыхарамі.
    • Photo: Reuters
      На захопленых расійскімі баевікамі тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей Украінская дзяржава аб'яўляе антытэрарыстычную аперацыю.
    • Photo: Reuters
      Пачынаецца АТА ў звышскладаных умовах, паколькі ў выніку разбуральнай дзейнасці Віктара Януковіча і сотняў агентаў Масквы ва ўкраінскіх сілавых структурах, армія фактычна небаяздольная, а ў спецслужбах панаваў сабатаж.
    • Photo: Maks LEVIN
      Асобныя баяздольныя патрыятычныя часткі сілавых структур здолелі лакалізаваць актыўнасць сепаратыстаў. У Міністэрстве абароны і Міністэрстве ўнутраных спраў пачынаецца стварэнне добраахвотніцкіх батальёнаў – з іх дапамогай удаецца падняць маральны стан арміі і стрымаць агрэсію баевікоў.

    Красавік

    • Photo: Petro Zadorozhnyy
      Масава падтрымліваць украінскую армію пачынаюць шараговыя грамадзяне. Яны самаарганізуюцца і праз валанцёрскія арганізацыі забяспечваюць вайскоўцаў неабходным адзеннем, ежай, лекамі і дапамагаюць у рамонце тэхнікі.
    • Photo: Anastasia Sirotkina, Associated Press
      Нягледзячы на ўзмоцненыя спробы Расіі, задума справакаваць раскол дзяржавы церпіць паразу. У прыватнасці, расейцам не ўдаецца сарваць выбары Прэзідэнта Украіны. Ва ўсіх рэгіёнах ўпэўненую перамогу атрымаў Пятро Парашэнка.
    • Photo: Facebook.com, petroporoshenko
      Галасаванне людзей паказала – жыхары розных рэгіёнаў адзіныя ў сваім імкненні захаваць цэласнасць дзяржавы і будаваць краіну на еўрапейскіх каштоўнасцях.

    Май

    • Photo: Reuters
      Расійскія спробы аслабіць Украіну з дапамогай дыверсійных падраздзяленняў і наймітаў не дасягнулі мэты, таму Расія пачынае ўварванне рэгулярных войскаў на тэрыторыю Украіны без абвяшчэння вайны.
    • Photo: Reuters
      Расійскае ўварванне правакуе пашырэнне санкцый супраць Масквы з боку цывілізаваных краін.
    • Photo: Serhiy Loiko/Facebook
      Кіраўніцтва Крамля, дзякуючы поўнаму кантролю над расійскімі СМІ, спрабуе схаваць ад уласнага народа распачатую вайну. Аднак у Расію пачалі вяртацца целы сотняў яе загінулых грамадзян.

    Чэрвень

    • Photo: Oleksandr Ratushniak
      17 ліпеня 2014 года з тэрыторыі, якую кантралююць прарасійскія тэрарысты, збіваюць пасажырскі самалёт Boeing-777, які выконваў рэйс MH-17 «Амстэрдам – Куала-Лумпур». Загінула 298 чалавек.
    • Photo: Joshua Paul, AP
      Самалёт быў збіты з зенітна-ракетнага комплексу «Бук-М», які быў завезены з Расіі. Адразу ж пасля збіцця самалёта тэрарысты ўзялі на сябе адказнасць, але потым пачалі аспрэчваць сваё дачыненне. Расія таксама пачала актыўна адмаўляць сваю датычнасьць – у прыватнасці, прыналежнасць «Бук-М» Узброеным сілам РФ.
    • Photo: DOMINIQUE FAGET, AFP
      У той жа час тэрарысты не далі магчымасці міжнароднай следчай групе правесці аб'ектыўнае расследаванне прычын трагедыі, паколькі вялікая плошча катастрофы самалёта была замініравана. Тыя часткі самалёта, да якіх быў доступ, тэрарысты вывезлі ў Расію, каб здаць на металалом.

    Ліпень

    • Photo: Hromadske.tv
      У раёнах Данецкай і Луганскай абласцей, якія знаходзяцца пад кантролем тэрарыстаў, сітуацыя на мяжы гуманітарнай катастрофы.
    • Photo: Sergei Karpukhin, Reuters
      Тэрарысты ажыццяўляюць абстрэлы жылых кварталаў і аб'ектаў інфраструктуры.
    • Photo: Mauricio Lima, NYT
      Фіксуюцца масавыя злачынствы супраць мірнага насельніцтва – здзекі, збіццё, забойствы, выкраданні і згвалтаванні.
    • Photo: EPA
      У гарадах з'яўляюцца вайскоўцы-мусульмане з Каўказа, што сведчыць аб знешнім уздзеянні на канфлікт у Украіне.
    • Photo: TASS
      Розныя групоўкі тэрарыстаў ваююць паміж сабой за кантроль над тэрыторыямі. Падчас гэтых узброеных сутыкненняў ўжываецца цяжкае ўзбраенне, што прыводзіць да гібелі мірных жыхароў. З-за баявых дзеянняў з Данецкай і Луганскай абласцей у іншыя рэгіёны Украіны выехала больш за 514 тысяч чалавек.
    • Photo: Darko Vojinovic, AP
      Пры актыўным садзейнічанні з боку Расіі на Данбасе баевікі ажыццяўляюць сістэмнае разбурэнне эканомікі і інфраструктуры.
    • Photo: Maks LEVIN
      Разбураны больш за 960 км шляхоў аўтадарог і 30 мастоў. Разбурана больш за 4500 жылых дамоў.
    • Photo: Marko Djurica, Reuters
      У Расійскую Федэрацыю вывезена выкрадзенае абсталяванне некалькіх прадпрыемстваў, у прыватнасці тых, якія вырабляюць зброю. Вугаль, здабыты на шахтах акупаваных раёнаў, таксама незаконна вывозіцца ў РФ.

    Жнівень

    • Photo: Roman Pilipey, EPA
      Украінская ўлада робіць вельмі шмат для аднаўлення нармальнага жыцця ў раёнах, вызваленых ад тэрарыстаў.
    • Photo: Petro Zadorozhnyy
      На тэрыторыі, якія вызваліліся ад тэрарыстаў, завезеныя сотні тон гуманітарнай дапамогі. Адноўлена работа практычна ўсіх школ і дзіцячых садкоў, ажыццяўляюцца выплаты пенсій і заробкаў.
    • Photo: Sergey Kozlov, EPA
      Для абароны людзей Служба бяспекі ажыццяўляе актыўныя антыдыверсійныя мерапрыемствы, а войскі будуюць лініі абароны, нават пры дапамозе валанцёраў-мясцовых жыхароў.
    • Photo: Maks Levin
      Грамадзяне Украіны падтрымліваюць дзяржаву ў барацьбе па ўсёй краіне: ад захаду да ўсходу тысячы валанцёраў збіраюць мільёны грыўняў на забеспячэнне ўкраінскай арміі.
    • Photo: Ukrainian Ministery of DefenSe
      Небывалы ўздым патрыятызму, аб'яднання краіны ў нацыю, стварэнне новай, сапраўды народнай арміі – так адрэагавала ўкраінскае грамадства на расейскую агрэсію.
    • Photo: Maks Levin
      Сотні ўкраінскіх вайскоўцаў, якія аддалі сваё жыццё ў вайне за незалежнасць, а таксама мірныя грамадзяне, якія сталі ахвярамі агрэсара, увойдуць героямі ў Найноўшую гісторыю Украіны. А ўкраінцы будуць ведаць цану незалежнасці нашай дзяржавы і захоўваць яе.
    • Photo: ROMAN PILIPEY, EPA
      Абноўленая еўрапейская нацыя ўкраінцаў ужо не дасць камусьці ставіць пад сумнеў сваё існаванне, сваю гісторыю, сваю дзяржаву.
    • Photo: Petro Zadorozhnyy
      Украіна атрымлівае новую армію, свабодную ад савецкіх перажыткаў – армію патрыётаў, для якіх не мае значэння рэгіён нараджэння, мова ці вера любога грамадзяніна Украіны.
    • Photo: Ministry of Defense of Ukraine
      Вядома, нашай арміі яшчэ патрэбнае карэннае рэфармаванне пад стандарты заходніх ваенных фарміраванняў. Вядома, камандаванне арміяй з-за недахопу практычнага вопыту, на жаль, не заўсёды ідэальнае. Аднак украінская армія ўкараняе тэхнічныя рэформы і пераважыць па гэтым паказчыку расейскую.
    • Photo: GRABAR VITALIY, LUFA
      Важна, што ўкраінская армія ўжо перамагла расейскую сваім узроўнем маралі – дзесяткі імёнаў і гісторый найноўшых украінскіх герояў яшчэ чакаюць свайго часу, каб быць пачутымі. На вялікі жаль, тысячы расейцаў ўжо не змогуць вярнуцца дадому і распавесці праўду аб гэтай бессэнсоўнай вайне, якую пачаў Крэмль – яны безназоўна ляжаць у дзясятках брацкіх магіл на тэрыторыі Украіны.
    • Photo: Olivier Hoslet Pool, AFP
      За мінулы год Украіна атрымала новых Прэзідэнта, урад і парламент, якія бяруць на сябе публічныя абавязацельствы дэмакратычна кіраваць краінай і весці яе па еўрапейскім шляху.
    • Photo: Valentyn Ogirenko, REUTERS
      Антыкарупцыйны закон пачаў працэс люстрацыі і ачысткі улады. Кожны чыноўнік, які паспрабуе пазбегнуць люстрацыі ці працягваць ажыццяўляць карупцыйныя дзеянні, не пазбегне пакарання – украінцы назаўжды перасталі баяцца ўлады.
    • Photo: Maks LEVIN
      Новая Жалезная заслона, якая аддзяляе дэмакратычны свет ад таталітарнага, хутка з'явіцца на ўсходняй мяжы Украіны. І падпісанне Асацыяцыі з ЕС – толькі першы крок на гэтым шляху.
    • Photo: SAUL LOEB, REUTERS
      Сучасныя ўкраінцы ў каторы раз за тысячу гадоў, як і іх продкі – русічы з Кіеўскай Русі, спынялі ў стэпах татара-манголаў, і казакі, якія стрымлівалі татарскае нашэсце, гатовыя выратаваць еўрапейскую цывілізацыю ад Усходняй арды.
    • Photo: Ratushniak Oleksandr
      І на гэты раз – ужо назаўжды.

    Восень