• Photo: YURI KOCHETKOV, EPA
    Пасля страты саюзнікаў у Еўропе і аўтарытэту сярод суграмадзян, Прэзідэнт Януковіч актыўна ідзе на збліжэнне з Расіяй. Ва Украіне па расійскім узоры пачынаецца наступ на грамадзянскія свабоды.
  • Photo: Maks LEVIN, LB
    16 студзеня 2014 года надыходзіць паваротны момант. Вярхоўная Рада незаконным спосабам прыняла законы, якія істотна абмяжоўваюць свабоду слова, сходаў, дзейнасць незалежных грамадскіх арганізацый. Дэпутаты фактычна паставілі па-за законам любыя спробы данесці альтэрнатыўную пазіцыю, уводзячы цэнзуру Інтэрнэту, абавязковую рэгістрацыю сайтаў, продаж сім-картак толькі па пашпарце.
  • Photo: ZN.UA
    Гэтыя «дыктатарскія законы» былі прынятыя дзякуючы прапрэзідэнцкай большасці – Партыі рэгіёнаў і Камуністычнай партыі, большасць дэпутатаў якіх нават не чыталі законы, за якія галасавалі.
  • Photo: Kudymets Maksym
    Ва Украіне пачынаюцца выкраданні і збіцці грамадскіх актывістаў. У Кіеў з іншых рэгіёнаў звозяць бандытаў, якія пачынаюць тэрор на вуліцах – спальваюць аўтамабілі, збіваюць людзей, запалохваюць і г.д. У супрацьдзеянне гэтаму грамадзяне арганізуюцца, у тым ліку і ў супольнасць «Аўтамайдан», – для абароны горада ад праўладнага крыміналітэту.


    Categories: Слайдер



  • Photo: Maks Levin
    18 лютага 2014 года пратэстоўцы арганізавалі мірнае шэсце пад сцены парламента з патрабаваннем адмены «дыктатарскіх законаў». Аднак улада ў каторы раз адмаўляецца слухаць грамадзян.
  • Photo: Vladyslav Musienko
    <Нягледзячы на абяцанне ўладаў забяспечыць бяспеку пратэстоўцаў, некалькі сотняў узброеных бандытаў сумесна з міліцыяй нападаюць на дэманстрацыю. Гэтым нападам пачынаюцца крывавыя тры дні Еўрамайдану.!--:-->
  • Photo: REUTERS, Stringer
    Улада прымяняе цяжкую бранятэхніку, снайпераў і ўзброеных бандытаў і пачынае штурм Майдана.
  • Photo: Alexander Sherbakov, AP
    Больш за сотню чалавек загінулі, тысячы атрымалі раненні.
  • Photo: Yurko Dyachyshyn
    Крывавы штурм Майдана ускалыхнуў рэгіёны Украіны.
  • Photo: Yurko Dyachyshyn
    Паколькі ўлада ігнаравала патрабаванні пратэстоўцаў, грамадзяне ў рэгіёнах захопліваюць памяшканні абласных органаў улады.
  • Photo: Palamarchuk Pavlo
    Міліцыя пакідае ўчасткі і самаўхіляецца. Для барацьбы з крымінальнымі бандамі створаныя грамадскія варты, якія ажыццяўлялі патруляванне гарадоў.
  • Photo: YouTube screenshots
    Прэзідэнт Януковіч цалкам губляе кантроль над сітуацыяй у сталіцы, у заходніх, цэнтральных і паўднёвых рэгіёнах краіны. У ноч з 21 на 22 лютага 2014 года Віктар Януковіч пакідае Кіеў і з'язджае ў Харкаў, дзе пры падтрымцы Расіі спрабуе зладзіць у Харкаве з'езд для аддзялення ўсходніх рэгіёнаў ад Украіны. Аднак гэты план праваліўся.
  • Photo: Konstantin Chernichkin, REUTERS
    Януковіч і большасць членаў яго ўрада, узяўшы нарабаваныя каштоўнасці, бягуць у Расію. Згодна з Канстытуцыяй Украіны, уцякач быў пазбаўлены пасады ў сувязі з немагчымасцю выконваць абавязкі Прэзідэнта. Да абрання новага кіраўніка дзяржавы абавязкі Прэзідэнта выконвае старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў. Створаны новы Ўрад на чале з Арсеніем Яцанюком.
  • Photo: Yurko Dyachyshyn
    Пасля ўцёкаў былых кіраўнікоў украінцы даведаюцца аб шматлікіх фактах велізарных злоўжыванняў і карупцыі. Шырокая грамадскасць атрымлівае магчымасць убачыць прыватныя памяшканні Прэзідэнта, генеральнага пракурора і іншых служачых, якія, паводле афіцыйнай інфармацыі, не мелі ніякага бізнэсу і не маглі атрымаць вялікія даходы.
  • Photo: Brendan Hoffman, Europress
    Усяго, паводле дадзеных Генеральнай пракуратуры, Віктар Януковіч скраў з дзяржаўнага бюджэту больш за 100 мільярдаў долараў.
  • Photo: Lazlo Beliczay, EPA
    Украіна заплаціла высокую цану за вызваленне ад дыктатуры і свой цывілізацыйны выбар – быць часткай Еўропы.
  • Photo: Baz Ratner, Reuters
    У час пратэстаў, пачынаючы з лістапада 2013 і да лютага 2014 года, якія атрымалі назву «Рэвалюцыя Годнасці», загінула больш за 100 чалавек. Акрамя ўкраінцаў, ахвярамі рэжыму Януковіча сталі беларусы, армяне і грузіны.
  • Photo: Vladyslav Musienko
    Усе яны ўвайшлі ў мемарыял пакутнікаў за ўкраінскую незалежнасць – у Нябесную сотню.
  • Photo: Yurko Dyachyshyn
    Адразу пасля звяржэння рэжыму Януковіча пачалося аднаўленне мірнага жыцця і меры па стабілізацыі эканомікі. Ключавой задачай стала правядзенне выбараў Прэзідэнта 25 мая, каб дзяржава атрымала новага легітымнага кіраўніка.
  • Photo: Vladyslav Musienko
    Пакуль у сталіцы аднаўлялі працу міліцыі, яе абавязкі часткова выконвала «Самаабарона Майдана». Яны ўзялі пад ахову, у прыватнасці, будынкі міністэрстваў, Вярхоўнай рады, пасольстваў замежных дзяржаў.
  • Photo: Volodymyr Hontar, UNIAN
    Новы ўрад адразу актыўна аднаўляе курс на інтэграцыю з Еўропай.


Categories: Слайдер



  • Photo: Ivan Sekretarev, AP
    Калі становіцца ясна, што спроба подкупу ўкраінскай улады пацярпела паразу, а новая ўлада імкнецца ў Еўропу, кіраўніцтва Расіі звяртаецца да прамой ваеннай агрэсіі.
  • Photo: Sean Gallup, GETTY
    Выкарыстоўваючы наяўнасць уласных узброеных сіл у складзе Чарнаморскага флоту на тэрыторыі Крымскага паўвострава, Расія захоплівае дзяржаўныя ўстановы, ваенныя часткі і важныя аб'екты інфраструктуры. Флот у Крыме Расія атрымала ў спадчыну ад СССР. Яго размяшчэнне на тэрыторыі Украіны было прадугледжана на абмежаваны тэрмін міждзяржаўнымі дамовамі.
  • Photo: ANTON PEDKO, EPA
    <Сваёй агрэсіяй Расія парушае ўсе міжнародныя і міждзяржаўныя пагадненні, у якіх прызнавала існуючыя межы і гарантавала тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Напрыклад, «Будапешцкі мемарандум», падпісаны ў 1994 годзе. Аднак гэта быў толькі пачатак «уласнай гульні» расійскага прэзідэнта Пуціна.!--:-->
  • Photo: VIKTOR DRACHEV, AFP
    У Аўтаномнай рэспубліцы Крым, неад'емнай тэрыторыі Украіны, расейскія вайскоўцы і самаабвешчаная марыянеткавая ўлада арганізуюць «рэферэндум» за далучэнне да Расіі. Адразу на наступны дзень Расія прызнае вынікі гэтага псеўдарэферэндуму і праводзіць у Крамлі «прыняцце новых зямель» у стылі Савецкага Саюза.
  • Photo: Ivan Sekretarev, AP
    На Крымскім паўвостраве акупацыйная ўлада пачынае прыгнёт украінцаў і кырымлы (крымскіх татараў). Патрыятычна настроеных грамадзян запалохваюць і выкрадаюць – некаторых атрымоўваецца адшукаць ужо мёртвымі.
  • Photo: Sergei Grits, AP
    Міжнародная супольнасць асуджае дзеянні Расіі і ўжывае эканамічныя санкцыі. Генеральная асамблея ААН сотняй галасоў «за» прызнае Крым часткай Украіны. «Супраць» – толькі Расійская Федэрацыя і яе «духоўныя саюзнікі» – Арменія, Беларусь, Балівія, Куба, КНДР, Нікарагуа, Судан, Сірыя, Зімбабвэ, Венесуэла.
  • Photo: Artur Shvarts, EPA
    Пасля захопу Крыма на паўвостраве пачаўся наступ на правы крымскататарскага народа, які не ўспрыняў акупацыю, бо ў іх фактычна другі раз за сто гадоў адбіраюць радзіму. Папярэднім дыктатарам, які забраў Крым у кырымлы і выселіў ў Сярэднюю Азію, быў Іосіф Сталін.
  • Photo: Alexander Polegenko, AP Photo
    У Крыме пачынаюцца выкраданні і забойствы з-за нацыянальнасці або публічна выказаныя апазіцыйныя погляды. Распаўсюджанай практыкай становяцца беспадстаўныя ператрусы, у тым ліку мусульманскіх рэлігійных арганізацый і затрыманьні людзей. Кырымлы спачатку забараняюць ушанаваць гадавіну дэпартацыі свайго народа, а калі, нарэшце, дазваляюць, то пад наглядам атрадаў міліцыі і ваеннай тэхнікі.
  • Photo: Reuters, stringer
    Лідарам крымскіх татар – Мустафе Джамілеву і Рафату Чубараву – расійская ўлада забараняе ўезд у Крым. У Сімферопалі блакуюць дзейнасць Меджліса крымскататарскага народа.
  • Photo: Lyseyko Markiyan
    З прычыны акупацыі з Крыма выехала на мацерыковую Украіну больш за 19 тысяч чалавек.


Categories: Слайдер



  • Photo: REUTERS
    Пасля акупацыі Крыма расейскія ўлады распачалі спробу дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне і аддзяліць 8 абласцей – траціну ад агульнай колькасці.
  • Photo: YANNIS BEHRAKIS, REUTERS
    Увесну 2014 расійскія дыверсанты адкрыта пачынаюць сваю «працу» на поўдні і ўсходзе Украіны.
  • Photo: Roman PELIPEY, EPA
    Для ажыццяўлення правакацый яны прыцягваюць немаёмных і неадукаваных людзей, якімі прасцей маніпуляваць.
  • Photo: VIKTOR DRACHEV, AFP
    У Луганскую і Данецкую вобласці па «крымскім сцэнары» заходзяць спецпадраздзяленні расійскай арміі.
  • Photo: MARKO DJURICA, Reuters
    Расейцы захопліваюць шэраг адміністрацыйных памяшканняў і раздаюць зброю бандытам, якіх некалькі гадоў фінансава падтрымлівала Расія.
  • Photo: Vk mikaronkainen
    Адначасова ў 6 абласцях поўдня і усходу Украіны, для якіх разам з Данецкай і Луганскай абласцямі рускія прыдумалі абразлівую назву «Наваросія», масава завезеныя з Расіі правакатары арганізоўваюць беспарадкі.
  • Photo: Sergei Poliakov, AP
    У Адэсе такія сепаратысцкія хваляванні завяршаюцца трагедыяй, у якой гіне больш за 40 сепаратыстаў і прыхільнікаў Расіі.
  • Photo: Олександр Прилепа УНІАН
    Аднак у Харкаўскай, Днепрапятроўскай, Запарожскай, Херсонскай, Мікалаеўскай і Адэскай абласцях не было прамой расійскай агрэсіі і ўмяшання войскаў, таму сепаратысцкія праявы былі хутка нейтралізаваныя – часта самімі ж мясцовымі жыхарамі.
  • Photo: Reuters
    На захопленых расійскімі баевікамі тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей Украінская дзяржава аб'яўляе антытэрарыстычную аперацыю.
  • Photo: Reuters
    Пачынаецца АТА ў звышскладаных умовах, паколькі ў выніку разбуральнай дзейнасці Віктара Януковіча і сотняў агентаў Масквы ва ўкраінскіх сілавых структурах, армія фактычна небаяздольная, а ў спецслужбах панаваў сабатаж.
  • Photo: Maks LEVIN
    Асобныя баяздольныя патрыятычныя часткі сілавых структур здолелі лакалізаваць актыўнасць сепаратыстаў. У Міністэрстве абароны і Міністэрстве ўнутраных спраў пачынаецца стварэнне добраахвотніцкіх батальёнаў – з іх дапамогай удаецца падняць маральны стан арміі і стрымаць агрэсію баевікоў.


Categories: Слайдер



  • Photo: Petro Zadorozhnyy
    Масава падтрымліваць украінскую армію пачынаюць шараговыя грамадзяне. Яны самаарганізуюцца і праз валанцёрскія арганізацыі забяспечваюць вайскоўцаў неабходным адзеннем, ежай, лекамі і дапамагаюць у рамонце тэхнікі.
  • Photo: Anastasia Sirotkina, Associated Press
    Нягледзячы на ўзмоцненыя спробы Расіі, задума справакаваць раскол дзяржавы церпіць паразу. У прыватнасці, расейцам не ўдаецца сарваць выбары Прэзідэнта Украіны. Ва ўсіх рэгіёнах ўпэўненую перамогу атрымаў Пятро Парашэнка.
  • Photo: Facebook.com, petroporoshenko
    Галасаванне людзей паказала – жыхары розных рэгіёнаў адзіныя ў сваім імкненні захаваць цэласнасць дзяржавы і будаваць краіну на еўрапейскіх каштоўнасцях.


Categories: Слайдер



  • Photo: Reuters
    Расійскія спробы аслабіць Украіну з дапамогай дыверсійных падраздзяленняў і наймітаў не дасягнулі мэты, таму Расія пачынае ўварванне рэгулярных войскаў на тэрыторыю Украіны без абвяшчэння вайны.
  • Photo: Reuters
    Расійскае ўварванне правакуе пашырэнне санкцый супраць Масквы з боку цывілізаваных краін.
  • Photo: Serhiy Loiko/Facebook
    Кіраўніцтва Крамля, дзякуючы поўнаму кантролю над расійскімі СМІ, спрабуе схаваць ад уласнага народа распачатую вайну. Аднак у Расію пачалі вяртацца целы сотняў яе загінулых грамадзян.


Categories: Слайдер



  • Photo: Oleksandr Ratushniak
    17 ліпеня 2014 года з тэрыторыі, якую кантралююць прарасійскія тэрарысты, збіваюць пасажырскі самалёт Boeing-777, які выконваў рэйс MH-17 «Амстэрдам – Куала-Лумпур». Загінула 298 чалавек.
  • Photo: Joshua Paul, AP
    Самалёт быў збіты з зенітна-ракетнага комплексу «Бук-М», які быў завезены з Расіі. Адразу ж пасля збіцця самалёта тэрарысты ўзялі на сябе адказнасць, але потым пачалі аспрэчваць сваё дачыненне. Расія таксама пачала актыўна адмаўляць сваю датычнасьць – у прыватнасці, прыналежнасць «Бук-М» Узброеным сілам РФ.
  • Photo: DOMINIQUE FAGET, AFP
    У той жа час тэрарысты не далі магчымасці міжнароднай следчай групе правесці аб'ектыўнае расследаванне прычын трагедыі, паколькі вялікая плошча катастрофы самалёта была замініравана. Тыя часткі самалёта, да якіх быў доступ, тэрарысты вывезлі ў Расію, каб здаць на металалом.


Categories: Слайдер



  • Photo: Hromadske.tv
    У раёнах Данецкай і Луганскай абласцей, якія знаходзяцца пад кантролем тэрарыстаў, сітуацыя на мяжы гуманітарнай катастрофы.
  • Photo: Sergei Karpukhin, Reuters
    Тэрарысты ажыццяўляюць абстрэлы жылых кварталаў і аб'ектаў інфраструктуры.
  • Photo: Mauricio Lima, NYT
    Фіксуюцца масавыя злачынствы супраць мірнага насельніцтва – здзекі, збіццё, забойствы, выкраданні і згвалтаванні.
  • Photo: EPA
    У гарадах з'яўляюцца вайскоўцы-мусульмане з Каўказа, што сведчыць аб знешнім уздзеянні на канфлікт у Украіне.
  • Photo: TASS
    Розныя групоўкі тэрарыстаў ваююць паміж сабой за кантроль над тэрыторыямі. Падчас гэтых узброеных сутыкненняў ўжываецца цяжкае ўзбраенне, што прыводзіць да гібелі мірных жыхароў. З-за баявых дзеянняў з Данецкай і Луганскай абласцей у іншыя рэгіёны Украіны выехала больш за 514 тысяч чалавек.
  • Photo: Darko Vojinovic, AP
    Пры актыўным садзейнічанні з боку Расіі на Данбасе баевікі ажыццяўляюць сістэмнае разбурэнне эканомікі і інфраструктуры.
  • Photo: Maks LEVIN
    Разбураны больш за 960 км шляхоў аўтадарог і 30 мастоў. Разбурана больш за 4500 жылых дамоў.
  • Photo: Marko Djurica, Reuters
    У Расійскую Федэрацыю вывезена выкрадзенае абсталяванне некалькіх прадпрыемстваў, у прыватнасці тых, якія вырабляюць зброю. Вугаль, здабыты на шахтах акупаваных раёнаў, таксама незаконна вывозіцца ў РФ.


Categories: Слайдер



  • Photo: Roman Pilipey, EPA
    Украінская ўлада робіць вельмі шмат для аднаўлення нармальнага жыцця ў раёнах, вызваленых ад тэрарыстаў.
  • Photo: Petro Zadorozhnyy
    На тэрыторыі, якія вызваліліся ад тэрарыстаў, завезеныя сотні тон гуманітарнай дапамогі. Адноўлена работа практычна ўсіх школ і дзіцячых садкоў, ажыццяўляюцца выплаты пенсій і заробкаў.
  • Photo: Sergey Kozlov, EPA
    Для абароны людзей Служба бяспекі ажыццяўляе актыўныя антыдыверсійныя мерапрыемствы, а войскі будуюць лініі абароны, нават пры дапамозе валанцёраў-мясцовых жыхароў.
  • Photo: Maks Levin
    Грамадзяне Украіны падтрымліваюць дзяржаву ў барацьбе па ўсёй краіне: ад захаду да ўсходу тысячы валанцёраў збіраюць мільёны грыўняў на забеспячэнне ўкраінскай арміі.
  • Photo: Ukrainian Ministery of DefenSe
    Небывалы ўздым патрыятызму, аб'яднання краіны ў нацыю, стварэнне новай, сапраўды народнай арміі – так адрэагавала ўкраінскае грамадства на расейскую агрэсію.
  • Photo: Maks Levin
    Сотні ўкраінскіх вайскоўцаў, якія аддалі сваё жыццё ў вайне за незалежнасць, а таксама мірныя грамадзяне, якія сталі ахвярамі агрэсара, увойдуць героямі ў Найноўшую гісторыю Украіны. А ўкраінцы будуць ведаць цану незалежнасці нашай дзяржавы і захоўваць яе.
  • Photo: ROMAN PILIPEY, EPA
    Абноўленая еўрапейская нацыя ўкраінцаў ужо не дасць камусьці ставіць пад сумнеў сваё існаванне, сваю гісторыю, сваю дзяржаву.
  • Photo: Petro Zadorozhnyy
    Украіна атрымлівае новую армію, свабодную ад савецкіх перажыткаў – армію патрыётаў, для якіх не мае значэння рэгіён нараджэння, мова ці вера любога грамадзяніна Украіны.
  • Photo: Ministry of Defense of Ukraine
    Вядома, нашай арміі яшчэ патрэбнае карэннае рэфармаванне пад стандарты заходніх ваенных фарміраванняў. Вядома, камандаванне арміяй з-за недахопу практычнага вопыту, на жаль, не заўсёды ідэальнае. Аднак украінская армія ўкараняе тэхнічныя рэформы і пераважыць па гэтым паказчыку расейскую.
  • Photo: GRABAR VITALIY, LUFA
    Важна, што ўкраінская армія ўжо перамагла расейскую сваім узроўнем маралі – дзесяткі імёнаў і гісторый найноўшых украінскіх герояў яшчэ чакаюць свайго часу, каб быць пачутымі. На вялікі жаль, тысячы расейцаў ўжо не змогуць вярнуцца дадому і распавесці праўду аб гэтай бессэнсоўнай вайне, якую пачаў Крэмль – яны безназоўна ляжаць у дзясятках брацкіх магіл на тэрыторыі Украіны.
  • Photo: Olivier Hoslet Pool, AFP
    За мінулы год Украіна атрымала новых Прэзідэнта, урад і парламент, якія бяруць на сябе публічныя абавязацельствы дэмакратычна кіраваць краінай і весці яе па еўрапейскім шляху.
  • Photo: Valentyn Ogirenko, REUTERS
    Антыкарупцыйны закон пачаў працэс люстрацыі і ачысткі улады. Кожны чыноўнік, які паспрабуе пазбегнуць люстрацыі ці працягваць ажыццяўляць карупцыйныя дзеянні, не пазбегне пакарання – украінцы назаўжды перасталі баяцца ўлады.
  • Photo: Maks LEVIN
    Новая Жалезная заслона, якая аддзяляе дэмакратычны свет ад таталітарнага, хутка з'явіцца на ўсходняй мяжы Украіны. І падпісанне Асацыяцыі з ЕС – толькі першы крок на гэтым шляху.
  • Photo: SAUL LOEB, REUTERS
    Сучасныя ўкраінцы ў каторы раз за тысячу гадоў, як і іх продкі – русічы з Кіеўскай Русі, спынялі ў стэпах татара-манголаў, і казакі, якія стрымлівалі татарскае нашэсце, гатовыя выратаваць еўрапейскую цывілізацыю ад Усходняй арды.
  • Photo: Ratushniak Oleksandr
    І на гэты раз – ужо назаўжды.


Categories: Слайдер